Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Гомель: Дзе можна і дзе нельга праводзіць перадвыбарчыя пікеты

Пікет у Гомелі. Ілюстратыўнае фота.
Пікет у Гомелі. Ілюстратыўнае фота.

Пэўную лібералізацыю адзначаюць назіральнікі з месцамі забароненымі для пікетавання пры зборы подпісаў выбаршчыкаў у Гомеля.

Згодна з рашэннем Гомельскага гарвыканкама “Аб вызначэнні ў горадзе Гомелі месцаў, забароненых для правядзення пікетавання” ад 21 жніўня, пад забаронай па ранейшаму застаюцца месцы, на адлегласці меней за 50 метраў ад рай- і гарвыканкамаў, судоў, пракуратуры, прыпынкаў гарадскога транспарту, чыгуначных прыпынкаў і падземных пераходаў. Таксама, як і ў большасці гарадоў, цяпер нельга праводзіць перадвыбарчыя пікеты на галоўнай плошчы Гомеля – Леніна.

Назіральнік па Гомельскай-Прамысловай выбарчай акрузе №35 Леанід Судаленка адзначае, што ў параўнанні з мінулымі парламенцкімі выбарамі 2016 года знята забарона на пікетаванне ў радыусе 50 метраў ад тэрыторыі устаноў, якія забяспечваюць абароназдольнасць і бяспеку дзяржавы, прадпрыемствы вода-, цепла- і энэргазебеспячэння, у грамадскім транспарце, а таксама на адлегласці меней за 200 метраў ад будынку “Тэлерадыёкампаніі “Гомель”, радыётэлевізійнага перадаючага цэнтру і прадпрыемства “Белтелекам”.

Незалежны назіральнік таксама дадаў, што накіраваў у абласны і гарадскі выканкамы заявы аб размяшчэнні на афіцыйных сайтах матэрыялаў перадвыбарчага характару на дзвюх дзяржаўных мовах. У цяперашні час інфармацыя тут падаецца толькі на рускай мове, што на яго думку, «ўшчамляе выбарчыя правы выбаршчыкаў, якія карыстаюцца беларускай мовай». Аналагічная заява пададзена і ў адміністрацыю ў раёне назірання.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары