Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Слонімшчына: раённая газета заўважае пікеты толькі праўладнага вылучэнца

Валянцін Семяняка (злева) падчас збору подпісаў у Слоніме. Фота “Слонімскі веснік”
Валянцін Семяняка (злева) падчас збору подпісаў у Слоніме. Фота “Слонімскі веснік”

У Слоніме прайшоў першы пікет па зборy подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 Валянціна Семяняку, які працуе ў Зэльве і ўзначальвае раённы Савет народных дэпутатаў.

Пікет зладзіла Слонімскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў, якое ўзначальвае нядаўняя намесніца старшыні Слонімскага райвыканкама Кацярына Руткоўская. Па яе словах, прафсаюзы актыўна далучыліся да збору подпісаў за праўладнага вылучэнца.

І калі ўжо ажывіліся раённыя прафсаюзы, то адразу далучылася да іх і мясцовая раённая газета “Слонімскі веснік”, якая ўпершыню напісала пра ход выбарчай кампаніі.

Пры гэтым пра пікеты за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты прадстаўніка БНК Віктара Марчыка, якіх дарэчы адбылося даволі шмат на Слонімшчыне і Зэльвеншчыне, мясцовыя раёнкі пакуль не згадалі ні слова.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары