Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Выбарчыя камісіі працягваюць папярэджваць вылучэнцаў “Еўрапейскай Беларусі”

Фота з фэйсбуку Андрэя Войніча
Фота з фэйсбуку Андрэя Войніча

У пятніцу, 27 верасня, акруговая выбарчая камісія Мінскай-Грушэўскай акругі №98 вынесла чарговае папярэджанне вылучэнцу ў дэпутаты — актывісту “Еўрапейскай Беларусі” Андрэю Войнічу. Пра гэта паведамляе назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Ігар Станкевіч, які прысутнічаў на пасяджэнні камісіі.

Камісія Грушэўскай акругі №98 абгрунтавала рашэнне аб вынясенні папярэджання тым, што на стэндзе Войніча, які ён выкарыстоўвае пры зборы подпісаў, біяграфічныя дадзеныя пададзены з парушэннем выбарчага заканадаўства. Гаворка ідзе пра дзве фразы:

  • "звольніўся з медустановы таму, что заробкі былі недастойныя";
  • "выступаю за квітнеючую Беларусь".

Вядома, што гэта другое папярэджанне актывісту, якое вынесла АВК Грушэўскай акругі №98. Папярэднее было вынесена роўна тыдзень таму — 20 верасня. Тады камісія яго абвінаваціла ў тым, што падчас правядзення пікету ён па просьбе аднаго з мінчан даў запісаны на кавалку паперы адрас свайго канала на Youtube.

Як паведамляецца на афіцыйнай старонцы «Еўрапейскай Беларусі» чакаюць выкліку на пасяджэнні камісій яшчэ некалькі актывістаў грамадзянскай кампаніі.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары