Што Чыгір, што Чарняк… У дэпутаты – аніяк?
Сябры выбаркама Бабруйскай-Першамайскай акругі №79 дапусцілі памылку, якая наводзіць кандыдатаў ад "Еўрапейскай Беларусі" на сумныя роздумы.
Кандыдат у дэпутаты ад «Еўрапейскай Беларусі» па Бабруйскай-Першамайскай акрузе №79 Арсень Чыгір 23 кастрычніка атрымаў першае папярэджанне. А назаўтра ў выбарчай камісіі яму выдалі яго ў пісьмовым выглядзе.
Як паведамляе прэс-служба “Еўрапейскай Беларусі”, калі кандыдат пачаў чытаць дакумент, то са здзіўленнем выявіў, што замест яго прозвішча так пазначана прозвішча Арцёма Чарняка – прадстаўніка «Еўрапейскай Беларусі», які балатуецца ў Мінску па Партызанскай акрузе №110.
Актывісты паведамляюць аб тым, што кожны дзень кандыдатам у дэпутаты ад «Еўрапейскай Беларусі» выдаюць па некалькі папярэджанняў па абсурдным падставах. Яны мяркуюць, што ў выбарчых камісіях тых акругаў, дзе балатуюцца прадстаўнікі каманды, ёсць яе поўны спіс. І хутчэй за ўсё, ён складзены ў алфавітным парадку, прозвішчы Чыгір і Чарняк знаходзяцца побач. Сябры выбаркама проста скапіявалі не тое прозвішча.
“Другі варыянт - папярэджання пішуцца па шаблоне, прозвішча забыліся памяняць. Арцём Чарняк як раз атрымаў папярэджанне за пару гадзін да мяне, – выказвае думку Арсен Чыгір. – Відавочна, рашэнне аб масавых папярэджаннях і зняцці прадстаўнікоў нашай каманды прымалася цэнтралізавана і на высокім узроўні. Таксама відавочна, што прадстаўнікоў уладаў бесіць і наша актыўнасць і нашы лозунгі і патрабаванні. Значыць, будзем працягваць рухацца ў тым жа кірунку”.
“Праваабаронцы за сабодныя выбары”
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале