Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Выбарчыя дыялогі: тэксты, вартыя спецыяльнай НЕлітаратурнай прэміі  

Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна. Фота: yandex.by
Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна. Фота: yandex.by

Старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігар Барысаў, які балатуецца ў дэпутаты парламента па Коласаўскай выбарчай акрузе №106 паспрабаваў дамовіцца з памяшканнем для правядзення сустрэчы з выбаршчыкамі. Спачатку ён паспрабаваў гэта зрабіць у Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Савецкага раёна Мінска, на Машэрава, 8 (былая сядзіба Партыі БНФ).

Прапануем азнаёміцца з дыялогам, які Ігар Барысаў змясціў у сваім фэйсбуку.

- Вікторыя Аляксандраўна, Добры дзень! Кандыдат у дэпутаты па 106-й выбарчай акрузе Ігар Барысаў. Хачу дамовіцца з памяшканнем, для правядзення сустрэчы з выбаршчыкамі.
- Добры. У нас усё распісана.
- Дык выбары ідуць, а я, як кандыдат у дэпутаты, маю на гэта права, тым больш, што ваша ўстанова ў спісе месцаў, дзе магу праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі.
- Калі і ў колькі вы хочаце правесці сустрэчу.
- Напрыклад, 28-га лістапада ў 18-30.
- Мы працуем да 17-00.
- А я вось сайт чытаю Савецкага раёна Мінска ў раздзеле акруговая камісія №106 і там напісана, што кандыдат у дэпутаты Дзік Сяргей Канстанцінавіч праводзіць сустрэчу з выбаршчыкамі ў 18-30 23 кастрычніка.
- Дык была паперка, каб мы яго ўключылі, таму ён і праводзіць.
- Дык а ад мяне якая паперка патрэбна?
- Не ведаю, у нас адзін супрацоўнік і мы не можам так позна праводзіць мерапрыемствы.
- 28-га занята.
- А 4-га?
- Занята!
-6-га?
- Занята!
-8-га?
- Занята!
- А калі ў вас не занята?
- А дайце свой план, калі вы можаце, а я пагляджу і скажу, калі мы можам і я вам ператэлефаную.
- Запісывайце нумар 29 743...
- Стойце, гэта мабільны. Я не магу ператэлефаноўваць на мабільны.
- Вы прыкалываецеся?
- Я не прыкалываюся!
- А чаму не можаце?
- Гэта ж затратна!!!!!
- Добра, набяру вам праз гадзіну! З вас можна анекдот скласці.
- Вельмі рада, што ўзняла вам настрой!

Ігар Барысаў

Затым Ігар Барысаў патэлефанаваў у яшчэ адну установу, якая адпаведным распараджэннем вызначаная  ў спісе месц для правядзення сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з выбаршчыкамі.


- Гімназія №8?
- Так, добры дзень!
- Добры! Вас турбуе кандыдат у дэпутаты Ігар Барысаў. Скажыце, з кім я магу пагаманіць пра арганізацыю сустрэчы з выбаршчыкамі?
- Дырэктара няма. Будзе заўтра. Ён вырашае ўсе пытанні.
- Выбары ідуць - часу няма. Дайце намесніка па выхаваўчай працы.
- Яна занятая. У яе інфармацыйная гадзіна! (пайшла перарываць інфармацыйную гадзіну)
- Яна сказала, што вам трэба дазвол з Мінгарвыканкама!
- Вы жартуеце? Я кандыдат у дэпутаты - мне ніякі дазвол не трэба.
- Тады набярыце праз гадзіну.


І вось нечаканы фінал-развязка:


- Акруговая выбарчая камісія па Коласаўскай выбарчай акрузе №106 слухае!
- Барысаў Ігар Пятровіч вас турбуе. Які механізм арганізацыі ўзгаднення прадастаўлення памяшканняў для сустрэч з кандыдатам у дэпутаты?
-Хм.. Не ведаю...
- Дык а хто ведае?
- Набярыце праз гадзіну - удакладню.


Каментары тут, як кажуць, залішнія....

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары