Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Што адбываецца на выбарчых участках у Віцебску?

На ўчастку №51 Віцебскай-Чкалаўскай акругі 18 старшыня камісіі Наталля Буйко забараніла здымкі пасля таго, як назіральніца Ірына Траццякова сфатаграфавала пратакол галасавання.

Муж старшыні камісіі Андрэй Буйко, які адначасова з'яўляецца яе намеснікам на ўчастку, выхапіў тэлефон у назіральніка ад «Права выбару», выключыў яго і доўга не вяртаў, пагражаў: «калі гэта будзе працаваць, то я вас...». Пасля гэтага Ірына Траццякова падала зварот у Віцебскую абласную камісію.

Цяпер чакаецца, што член абласной камісіі з'явіцца на ўчастак №51 для высвятлення сітуацыі.

Тым часам на выбарчым участку №40 па гэтай жа акрузе назіральнік указаў старшыні камісіі на той факт, што дзве жанчыны, якія прыйшлі галасаваць, зрабілі ўжо гэта да абеду. Члены камісіі замітусіліся, а старшыня камісіі вырвала бюлетэнь з рук у адной з жанчын і парвала. Другая жанчына ўсё ж паспела ўкінуць свой "голас" у скрыню.

Член абласной выбарчай камісіі пасля запытаўся ў старшыні УВК, што яна зрабіла з бюлетэнем. Тая адказала, што парвала і такім чынам "пагасіла" яго. Калі ж яе запыталі, што цяпер яна будзе рабіць, бо гэта парушэнне, старшыня УВК адказала, што складзе акт пра тое, што знайшла бюлетэнь у кабінцы для галасавання. 

Таксама назіральніца паведамляе пра тое, што у школах адбываюцца бацькоўскія сходы і канцэрты, а супрацоўнікаў "трэстаўскай" лякарні адпусцілі на датэрміновае галасаванне ў 16.00. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары