Ярмошына прапанавала Лукашэнку правесці парламенцкія выбары 17 лістапада
Старшыня Цэнтравыбаркаму Беларусі Лідзія Ярмошына падчас сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам прапанавала правесці выбары ў Палату прадстаўнікоў — 17 лістапада, піша "Радыё Свабода" са спасылкай на БелТА.
«Кіраўнік дзяржавы прапанаваў дапрацаваць нам гэтыя прапановы, улічыць думку мясцовых уладаў і да наступнага панядзелка (думаю, менавіта 5 жніўня пачнецца выбарчая кампанія) падаць ужо праекты ўказаў з канкрэтнымі датамі», — сказала Ярмошына.
19 красавіка ў штогадовым пасланні да беларускага народу і парлямэнту Аляксандар Лукашэнка прапанаваў правесці парламенцкія выбары 7 лістапада 2019 году. Прэзідэнцкія выбары ён прапанаваў правесці ў 2020 годзе.
На гэтую прапанову Лідзія Ярмошына двойчы прапаноўвала Лукашэнку правесці парламенцкія выбары сёлета 17 лістапада, бо гэта «больш зручна», а 7 лістапада — хоць дата не «сакральная», але выбары на Дзень кастрычніцкай рэвалюцыі — кепская ідэя.
Навіны ад Spring96.org у Telegram. Падпішыся на наш канал https://t.me/viasna96