Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Паседжанне ЦВК: прыняцце пастаноў па пытаннях падрыхтоўкі парламенцкіх выбараў

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пад час прэс-канферэнцыі
Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пад час прэс-канферэнцыі

Першае паседжанне Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў, на якім павінны быць прынятыя пастановы па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, пачалося 6 жніўня не зусім звычайна – з прэсавай канферэнцыі.

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла прадстаўнікам СМІ, што да ўдзелу ў міжнародным назіранні запрошаныя прадстаўнікі ад Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, АБСЕ, Выканкама СНД і Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).

Лідзія Ярмошына таксама паведаміла, што на выбарчую кампанію 2019 года плануецца выдаткаваць каля 23 мільёнаў рублёў. Гэта агульная лічба з улікам выбараў ў Палату прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі.

Фінансаванне павялічылася ў параўнанні з 2016 год на1 мільён, што звязана з ростам сярэдняга зарабку.

На першым паседжанні ЦВК зацвярджаюцца Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў, Метадычныя рэкамендацыі “Арганізацыя і парадак правядзення выбараў у Савет рэспублікі”, "Аб утварэнні выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў" і іншыя дакументы. 

Прадказальна, як і ў ранейшыя электаральныя кампаніі, утвораныя 110 выбарчых акругаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары