Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Апублікаваны Каляндарны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні парламенцкіх выбараў

Скрыншот з сайта ЦВК.
Скрыншот з сайта ЦВК.

На сайце Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў размешчаныя шэраг пастаноў па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, прынятыя 6 жніўня.

Па першым паседжанні ЦВК, сярод іншых дакументаў, быў зацверджаны Каляндарны план арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Асноўныя даты правядзення арганізацыйных мерапрыемстваў па правядзенні парламенцкіх выбараў у 2019 годзе наступныя:

Вылучэнне прадстаўнікоў у склад абласных, Мінскай гарадской і акруговых камісій — па 30 жніўня ўключна;

Утварэнне абласных, Мінскай гарадской і акруговых выбарчых камісій – да 2 верасня;

Утварэнне участкаў для галасавання – да 15 верасня;

Вылучэнне прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій – да 29 верасня;

Утварэнне ўчастковых выбарчых камісій – да 2 кастрычніка;

Вызначэнне месцаў для правядзення ў паведамляльным парадку масавых мерапрыемстваў (сходаў, мітынгаў, пікетаў) – да 4 кастрычніка;

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў — з 8 верасня да 7 кастрычніка уключна;

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты — з 8 да 17 кастрычніка;

Прадстаўленне спісаў грамадзян, якія маюць права ўдзельнічаць у выбарах – да 1 лістапада;

Датэрміновае галасаванне — з 12 да 16 лістапада; 

Асноўны дзень галасавання — 17 лістапада.

Цалкам з Каляндарным планам можна азнаёміцца па спасылцы

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Каментары