Лідзія Міхайлаўна, вы ж абяцалі падумаць ...
Назіральнікі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» аналізуюць сайты выканаўчых органаў улады на прадмет размяшчэння на іх рубрыкі «Выбары-2019».
Згодна з Пастановай ЦВК №27 ад 6 жніўня рубрыка «Выбары 2019» адкрываецца на інтэрнэт-сайтах у трохдзённы тэрмiн з дня афіцыйнага апублікавання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аб прызначэнні выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. Банер рубрыкі «Выбары 2019» афармляецца па ўзоры згодна з дадаткам 1 і размяшчаецца на галоўных старонках інтэрнэт-сайтаў.
Усе сайты абласных выканаўчых камітэтаў размясцілі адпаведны банер, але ... толькі на рускамоўнай старонцы сайта. А вось для тых, хто аддае перавагу знаёміцца з інфармацыяй аб выбарах на роднай беларускай мове, такая магчымасць адсутнічае.
Падобная сітуацыя і з афіцыйнымі сайтамі гар- і райвыканкамаў.
У чым прычына такой дыскрымінацыі? Усё проста. Аказваецца, вышэйзгаданая пастанова мае дадатак №1 , якім афіцыйна зацвярджаецца «Банэр рубрыкі «Выбары 2019» на інтэрнэт-сайтах мясцовых выканаўчых камітэтаў і адміністрацый раёнаў у гарадах». І ён там толькі адзін - рускамоўны.
А як жа беларускамоўныя выбаршчыкі? Бо паводле дадзеных апошняга перапісу насельніцтва беларускую мову назвалі роднай 60% жыхароў краіны, а дома на ёй размаўляе 30% насельніцтва.
Раней праваабаронцы звярталіся з прапановай стварэння беларускай версіі сайта Цэнтрвыбаркама да яго кіраўніцтва. І там абяцалі сітуацыю прапрацаваць.
Праўда з таго часу мала што змянілася...
Аналітык кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Павал Сапелка звярнуўся з са зваротам у ЦВК з просьбай дапоўніць вышэйзгаданую пастанову узорам банера на беларускай мове і прасачыць за выкананнем