Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Гарадзеншчына: для беларускамоўных ніякіх выбараў няма?

Арыгінальна асвятляюць новую выбарчую кампанію на сайце Гарадзенскага аблвыканкаму. У расейскамоўнай версіі сайту ёсць адпаведны банер і інфармацыя пра прызначэнне выбараў у Палату прадстаўнікоў. Змешчаны і адпаведны ўказ начальніка дзяржавы і інфармацыя пра выбарчыя акругі, паведамляе "Гарадзенская вясна".

А вось у беларускамоўнай версіі галоўнага ўладнага сайту вобласці "выбараў" няма ўвогуле. Там па-ранейшаму вісяць банеры з тэкстамі "Да 75-годдзя з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў засталося..." і "Да пачатку ІІ Еўрапейскіх гульняў засталося...". 

На сайце Гарадзенскага гарвыканкаму інфармацыя пра выбарчыя акругі пададзеная таксама толькі ў расейскамоўнай версіі сайту. У беларускамоўнай версіі ёсць выбарчы банер (па-расейску), але інфармацыі пра акругі няма.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары».


Каментары