Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

“Белая Русь” заявіла аб актыўным удзеле ў выбарчай кампаніі

Лідзія Ярмошына і Генадзь Давыдзька. Фота: belayarus.by
Лідзія Ярмошына і Генадзь Давыдзька. Фота: belayarus.by

Грамадскае аб’яднанне «Белая Русь» 17 жніўня правяла прадстаўнічы форум, прысвечаны будучым выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VII склікання. У працы сходу прынялі ўдзел каля 300 актывістаў арганізацыі.

Як паведамляе сайт арганізацыі, старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына выступіла перад прысутнымі з адукацыйным семінарам на тэму "Роля і месца грамадскіх арганізацый у выбарчай сістэме Рэспублікі Беларусь».

Адказваючы на пытанні журналістаў старшыня праўладнай «Белай Русі» Генадзь Давыдзька паведаміў, што рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне  плануе вылучыць каля 80 кандыдатаў у дэпутаты.

«Мы сёння сабраліся, каб зацвердзіць людзей назіральнікамі і накіраваць іх на працу ў выбарчыя ўчасткі, работнікамі камісій», - цытуе словы Давыдзькі naviny.by.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Каментары