Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Астравецкая АЭС і яе інфармацыйны цэнтр адмяжоўваюцца ад перадвыбарчых пікетаў

У выбарчую акругу №59 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў уваходзяць Смаргонскі і Астравецкі раёны.

На гэтай падставе мясцовыя органы выканаўчай улады прынялі пастановы, якімі вызначылі месцы, забароненыя для правядзення перадвыбарчых пікетаў з мэтай збору подпісаў выбаршчыкаў па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты.

Калі Смаргонскі райвыканкам забараніў правядзенне такіх мерапрыемстваў бліжэй 50 метраў ад памяшканняў органаў улады, пракуратуры і міліцыі, а таксама на тэрыторыі вакзалаў, то Астравецкі  райвыканкам пайшоў кардынальна далей. Акрамя такіх жа аб’ектаў, ён забараніў пікетаванне бліжэй 50 метраў ад інфармацыйны цэнтр РУП “Астравецкая атамная электрастанцыя”. Ну а сама Астравецкая АЭС зачынена для пікетаў на адлегласці аж 300 метраў. І гэтыя метры лічацца не ад самаго памяшкання, а нават ад тэрыторыі, якая прадстаўлена пад будаўніцтва.

Застаецца загадкай, як абазначана тая тэрыторыя.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары