На кандыдата ў выбарчую камісію ад АГП аказваецца прыхаваны ціск праз працу
Да гарадзенскіх праваабаронцаў звярнуўся актывіст Гарадзенскай філіі АГП Сяргей Улановіч, які ад партыі быў вылучаны ў склад акруговай камісіі №52.
Сяргею Улановічу на працу патэлефанавалі з Гарадзенскага аблвыканкаму, нібыта даведацца яго дадзеныя. Затым гэты ж чалавек з аблвыканкаму званіў і яму асабіста, каб распытаць, як ён збіраецца працаваць у камісіі.
Той факт, што званок быў на працу, Сяргей Улановіч расцэньвае як прыхаваны ціск на яго праз працоўнае месца. Бо на працы актывіст не хоча распаўсюджвацца пра сваю партыйную дзейнасць і ўвогуле пра свае асабістыя справы. А такі званок, на думку Сяргея Улановіча, ёсць пэўным прыхаваным ціскам.