Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Гомель: Пра выбары цяпер і па-беларуску

Скрын з афіцыйнага сайту Гомельскага аблвыканкаму
Скрын з афіцыйнага сайту Гомельскага аблвыканкаму

На афіцыйным сайце Гомельскага аблвыканкама 27 жніўня  з'явілася інфармацыя перадвыбарчага характару на беларускай мове. Такое стала магчымым пасля звароту ў аблвыканкам доўгатэрміновага назіральніка па Гомельскай-Прамысловай выбарчай акрузе №35, ўдзельніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Леаніда Судаленкі.

"Гомельская вясна" нагадвае, раней нават на беларускай старонцы афіцыйнага сайта вобласці ўсе перадвыбарчыя матэрыялы размяшчалася выключна на рускай мове, што на думку незалежнага назіральніка, “ушчамляла выбарчыя правы выбаршчыкаў, якія карыстаюцца беларускай мовай”.

“Прашу прыбраць гэтую недарэчнасць”, - коратка пазначыў у электронным звароце да дзяржаўнага органа назіральнік.

Праваабаронца таксама дадаў, што акрамя аблвыканкама аналагічныя заявы аб размяшчэнні на афіцыйных сайтах матэрыялаў перадвыбарчага характару на дзвюх дзяржаўных мовах накіроўваў у гарвыканкам і ў адміністрацыю ў раёне назірання.

Тут пакуль марудзяць і просьба доўгатэрміновага назіральніка застаецца без задавальнення - беларускія старонкі афіцыйных сайтаў гэтых дзяржорганаў вяшчаюць пра выбары выключна на рускай мове.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары