Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Дзе можна пікетаваць у Бярозаўскім, Івацэвіцкім і Пружанскім раёнах

Бярозаўскі выканкам
Бярозаўскі выканкам

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” з Бярозы Сяржук Русецкі прааналізаваў сітуацыю з забароненымі для перадвыбарчага пікетавання месцамі ў Бярозаўскім і бліжэйшых раёнах Берасцейскай вобласці.

Найбольш "ліберальным" выглядае рашэнне аб вызначэнні забароненых для пікетавання месцаў Івацэвіцкага райвыканкама. Месцы ў Івацэвіцкім раёне, забароненыя для правядзення пікетавання, знаходзяцца на адлегласці менш за 20 метраў ад наступных будынкаў: Івацэвіцкага райвыканкаму, аддзела ўнутраных спраў, суда Івацэвіцкага раёна, пракуратуры, раённага аддзела Следчага камітэта. Ва ўсіх астатніх месцах праводзіць пікеты дазваляецца.

У Бярозаўскім раёне забаронена збіраць подпісы на адлегласці менш за 20 метраў ад будынкаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, суда Бярозаўскага раёна, пракуратуры Бярозаўскага раёна, будынкаў аддзела ўнутраных спраў і гарадскога аддзела міліцыі. Таксама ў Бярозаўскім раёне забаронена збіраць подпісы на аб'ектах чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту (вакзалы, станцыі, пасадачныя платформы).

Самые жорсткія ўмовы ўсталяваў Пружанскі райвыканкам. На тэрыторыі раёна дзейнічае забарона ўжо на адлегласці менш за 50 метраў. Забаронена ладзіць пікеты каля будынкаў Пружанскага райвыканкаму і будынку раённага Савета дэпутатаў, адміністрацыйных будынкаў сельскіх выканаўчых камітэтаў, будынка суда Пружанскага раёна, будынка аддзела ўнутраных спраў, будынка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, будынка ваеннага камісарыята, будынка аддзела Дэпартамента аховы. І цалкам забаронена збіраць подпісы на тэрыторыі ўстаноў адукацыі і аховы здароўя, а таксама на тэрыторыі чыгуначнага і аўтавакзалаў, у пасажырскім транспарце, на пасадачных платформах і прыпыначных пунктах.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары