Фотафакт. "Вечерний Минск" уводзіць у зман выбаршчыкаў
Апошні нумар газеты “Вечерний Минск» (афіцыйнае выданне Мінгарвыканкама) №35 ад 29 жніўня зрабіў памылку ў інфаграфіцы "Календарный план парламетских выборов". Па інфармацыі газеты абласныя, Мінская гарадская і акружныя выбарчыя камісіі мусяць быць створаныя не пазней за 30 жніўня, то бок да заўтра. Насамрэч, такія камісіі мусяць быць створаныя да 2 верасня. Хаця, пры гэтым выданне спасылаецца на інфаграфіку БЕЛТА, дзе інфармацыя пададзена правільна.
“Атрымліваецца, што друкаваны орган Мінгарвыканкама ўводзіць суб’ектаў выбарчага працэса ў зман. Гэта можа прывесці да таго, што асобы, выдвінутыя партыямі і грамадскімі арганізацыямі, могуць, паверыўшы "Вечернему Минску", не патрапіць на пасяджэнні, якія верагодна пройдуць з 31 па 2 верасня”, — распавядае назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Пашкевіч.
Наклад "Вечернего Минска" складае 104 373 асобнікаў.