Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Грамадскія рухі вылучаюць сваіх прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій

Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Прадстаўнікі апазіцыйных партый і грамадскіх рухаў заяўляюць аб перадачы пратаколаў на сваіх вылучэнцаў у акруговыя і тэрытарыяльныя выбарчыя акругі. 2 верасня стане вядома, каго з іх уключаць у склады камісій.

Так, праваабарончае асветніцкае грамадскае аб’яднанне Рух «За Свабоду" 29 жніўня рапачала дастаўку пратаколаў на 110 вылучэнцаў у акруговыя і 7 у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, фармаванне якіх адбудзецца ў пачатку наступнага тыдня. Пра гэта паведамляе кіраўнік Руху Юрась Губарэвіч.

Грамадскае аб'яднанне «Гавары праўду» (ГП) вылучыла 36 сваіх прадстаўнікоў у 7 тэрытарыяльных і 29 акруговых камісій на парламенцкіх выбарах, паведамляе прэс-служба ГП. Раней, 16 жніўня, сустаршыня аб'яднання Андрэй Дзмітрыеў паведамляў БелаПАН, што «Гавары праўду» вылучыць да 50 прэтэндэнтаў на ўдзел у выбарах у Палату прадстаўнікоў.

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Народная Грамада» мае намер вылучыць больш за два дзесяткі кандыдатаў на парламенцкіх выбарах, паведаміў БелаПАН кіраўнік аргкамітэта Мікалай Статкевіч.

«Мы пакуль не ведаем, ці стануць яны кандыдатамі, ці зарэгіструюць іх. Мы зробім вылучэнне шляхам збору подпісаў, прыкладна 25 чалавек", - адзначыў ён.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары