Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

На Гарадзеншчыне сфармавалі абласную і акруговыя камісіі. Без АГП, БНФ і "Руху за Свабоду"

Будынак Гродненскага аблвыканкаму, дзе адбываюцца паседжанні аблсавета
Будынак Гродненскага аблвыканкаму, дзе адбываюцца паседжанні аблсавета

У Гародні адбылося супольнае паседжанне Прэзідыума Гарадзенскага аблсавету і Гарадзенскага аблвыканкаму па фармаваннi Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі і 13-ці АВК вобласці. Гарадзенцы першымі з усіх рэгіёнаў Беларусі правялі падобнае паседжанне. Яно доўжылася дзве з паловай гадзіны. Вёў паседжанне старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Краўцоў і начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкаму Валеры Клімовіч. Кворум быў.

На паседжанні прысутнічаў назіральнік ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель.

Былі разгледжаныя пытанні па колькасным і асабістым складзе АВК, месцы знаходжання камісій і даты першых арганізацыйных паседжанняў. Месцам знаходжання Абласной камісіі вызначаны Гарадзенскі аблвыканкам па вуліцы Ажэшкі 3. каб. 116. Першае паседжанне адбудзецца 2-га верасня. Як і першыя арганізацыйныя пасяджэнні 13-ці АВК па Гарадзенскай вобласці. 10 з 13-ці АВК вобласці будуць знаходзіцца ў райвыканкамах, згодна з пастановай ЦВК, дзе і былі вызначаныя разам з акругамі і адрасы камісій.

Адзінагалосна на паседжанні прагаласавалі за колькасны склад Гарадзенскай абласной і 13-ці АВК вобласці (па 13 чальцоў у кожнай камісіі).

У новы склад былі вылучаныя 20 прадстаўнікоў на 13 месцаў, якія вылучаліся двума спосабамі: зборам подпісаў і ад такіх арганізацый, як БРСМ, Беларускі саюз жанчын, Белая Русь, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Таксама вылучаліся прадстаўнікі ад партыі АГП, Гавары праўду, Беларускага дому ў Варшаве, КПБ, БПЛ Справядлівы Свет, ЛДПБ.

Склад Гарадзенскай абласной камісіі абнавіўся на тры чальцы ў параўнанні з выбарамі 2016-га году. Гэта прадстаўнікі праўладных арганізацый. Сярод новых чальцоў у склад Абласной камісіі быў уключаны Ігар Зайко, начальнік аддзелу арганізацыйнай работы і падвышэння кваліфікацыі кадраў галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гарадзенскага аблвыканкаму, які ішоў ад ФПБ дзяржслужачых і па заявах грамадзян, і яшчэ двое новых чальцоў, вылучаных такім сама чынам ад галіновых ФПБ і па заявах грамадзян.

Ад апазіцыйных структур у склад новай абласной камісіі быў уключаны ўжо вядомы раней прадстаўнік БПЛ Справядлівы Свет Дзмітры Рыжы, які быў у камісіі і на мінулых выбарах 2016-га году. Таксама з палітычных партый з мінулага разу ўключаны праўладны прадстаўнік адразу ад двух арганізацый КПБ і БРСМ Дзяніс Чарняк.

У склад 13-ці АВК было вылучана 219 прадстаўнікоў (175 па заявах грамадзян, 206 ад ГА і Палітычных партый, і ад працоўных калектываў – 6). Ад праўладных арганізацый БРСМ, БСЖ, "Белая Русь", ФПБ, Чырвоны крыж, Фонд міру, Савет ветэранаў, Беларуская партыя працы і справядлівасці, КПБ, ЛДПБ. Ад апазіцыйных - "Рух за Свабоду", Партыя БНФ, АГП, БПЛ Справядлівы Свет, БСДП Грамада, БНФ Адраджэнне.

Асноўнымі крытэрамі адбору былі агучаныя такія, як дзелавыя і асабістыя якасці асоб, аналітычны склад розуму(!), аўтарытэт сярод падначаленых служачых, досвед работы ў камісіях мінулых выбараў, устойлівасць у дасягненні пастаўленых задач(!), камунікатыўнасць, тактоўнасць.

Па ўсіх вылучэнцах у абласную і 13 АВК праходзіла персанальнае абмеркаванне і галасаванне па кожнай кандыдатуры.

Склады АВК змяніліся ад 3 і больш чалавек кожная. Але ў іх увайшлі людзі, якія раней працавалі ва ўчастковых выбарчых камісіях, увайшлі кіраўнікі справамі райвыканкамаў, іх намеснікі, кіраўнікі, ідэолагі, юрысты прадпрыемстваў і арганізацый. Таксама ўвайшлі іншыя бюджэтнікі, настаўнікі, дырэктары школ і гімназій, дактары.

Праўладныя прадстаўнікі вылучаліся двумя спосабамі, ад праўладных ГА і па заявах грамадзн. Дэмакратычна апазіцыйныя - адным.

У склад 13-ці АВК увайшло ад апазіцыйных структур усяго трое вылучэнцаў. АВК № 51 – Святлана Руміна ад БПЛ Справядлівы Свет, АВК № 58 – Міхаіл Караткевіч, таксама ад БПЛ Справядлівы Свет і АВК № 60, ад БСДП Грамада Станіслаў Бокіш. Не ўвайшлі прадстаўнікі ні ад БНФ “Адраджэнне”, ні ад “Руху за Свабоду”, ні ад АГП, ні ад партыі БНФ. 

Раман Юргель распавёў, як парходзіла галасаванне па апазіцыйных кандыдатах у камісіі:

Адкрыта ніхто не адмаўляў ва ўключэнні у АВК. Як бы праходзіла абмеркаванне і галасаванне па кандыдатурам ад апазыцыйных палітычных партый і ГА, і за вядомых актывістаў (АВК№59 Мікалай Уласевіч, АВК№59 Алесь Дзергачоў, інш.) увогуле ўсе галасавалі супраць. Па іншым некалькі галасавала "за", а астатнія "супраць. Як бы фармальна былі выкананыя дэмакратычныя працэдуры галасавання, але актыўных грамадзян, якіх, як кажуць, ведаюць у твар, то яны былі не прахадныя. І гэта адчувалась". 

Пры вылучэнні ж прадстаўнікоў ад праўладных ГА, якіх у камісіі ўвайшло многа, падкрэслівалася па кожнай персоне, што гэта прадстаўнік ад масавай шматтысячнай структуры, якая мае прадстаўніцтвы і ніжэйшыя структуры па ўсіх раёнах Гарадзенскай вобласці.

Адметным ёсць і такі факт, як, прыкладам, што ў АВК № 50 увайшлі 2 ідэолагі, як і на выбарах 2016-га году, Павел Язубец (ГТФ “Неман”) і Марыя Якімовіч (ААТ Аўтобусны парк Гродна).

На пасяджэнні акрамя назіральніка ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” былі назіральнікі ад праўладных ГА і партый, і журналісты праўладных СМІ.

Ад апазіцыйных структур на пасяджэнні прысутнічаў толькі кіраўнік Гарадзенскай структуры партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.

Таксама прысутнічаў журналіст з незалежнага Беларускага Радыё Рацыя.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары