Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

“Галасавалі паўторна, апазіцыянераў характарызавалі не ў поўным аб’ёме”

Пасяджэнне па стварэнню камісій. Фота: "Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Пасяджэнне па стварэнню камісій. Фота: "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Другога верасня ў Беларусі завяршылася стварэнне акруговых выбарчых камісій, якія будуць лічыць галасы на парламенцкіх выбарах 17 лістапада. У склад Мінскай гарадской камісіі не патрапілі ні прадстаўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі, ні руху “За Свабоду”, ні партыі “Зяленыя”, ні “Гавары праўду”. На пасяджэнні па фарміраванню камісіі прысутнічаў назіральнік “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Пашкевіч, які адзначыў, што працэдура не абыйшлося без інцыдэнтаў.

Чаму вылучэнцаў у камісіі не характарызавалі аднолькава?

Вылучэнцаў у склад Мінскай гарадской камісіі характарызавалі сябры прэзідыумаў выканкама і гарсавета. Назіральнік “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Пашкевіч адзначыў, што вылучэнцаў у камісіі ад апазіцыйных структур характарызвалі не поўным аб’ёме.

“Склалася ўражанне, што ў камісіі ўключаюцца добрыя знаёмыя сябраў пасяджання, бо характарызавалі іх дзіўна: "зарэкамендавалі сябе граматнымі спецыялістамі", "эрудыяваныя, сумленныя, спагадныя" і г.д. Яны ўсе мелі вопыт працы ў выбарчых камісіях. А пра тых, хто не патрапіў у склад камісій — альбо дата нараджэння, месца працы, партыйнасць, альбо “валодае нормамі выбарчага заканадаўства". Вельмі рэдка адзначалі ўдзел у выбарчых кампаніях у якасці кандыдата ці назіральніка”, — распавядае Пашкевіч.

Так, напрыклад, пра Антаніну Кавалеву, якая вылучалася ад  Аб'яднанай грамадзянскай партыі, была названа толькі дата нараджэння, яе партыйнасць і што яна пенсіянерка. Такая сітуацыя паўтарылася, калі прадстаўлялі вылучэнца ад партыі “Зялёныя”. Тады ўмяшаўся лідар руху “За Свабоду” Юры Губарэвіч. Ён папрасіў у старшыні паседжання даць магчымасць выказацца пра сваіх вылучэнцаў прадстаўнікам арганізацый, якія іх вылучалі. Яго падтрымалі прысутныя прадстаўнікі партыі “Зяленыя”. Але старшыня пасяджэння на гэта сказаў, што абмяркоўваюць кандыдатуры сябры прэзідыўмаў выканкама і гарсавета. Яны заявілі, што ім дастаткова той інфармацыі, якая прагучала. Але, калі агучвалі характарыстыку Алеся Міхалевіча, то чамусьці "згубіўся" яго досвед вылучэння кандыдатам у прэзідэнты.

Чаму пры стварэнні камісіі галасавалі два разы?

На сумесным паседжанні прэзыдыумаў Мінскага гарадскога савета дэпутатаў і Мінгарвыканкаму галасавалі двойчы, бо апынулася, што галасы былі падлічаны з памылкай. Адзіны голас, які быў пададзены за вылучэнца ад “Гавары Праўду" Уладзіміра Букштынава старшынёй Мінгарвыканкаму Анатолем Сіваком, не быў улічаны, на што звярнуў увагу Юры Губарэвіч. У выніку было праведзена паўторнае галасаванне.


Каментары