Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

«Я не ведаю каго прадстаўляю. Мне сказалі ў райвыканкаме прыйсці на пасяджэнне — я прыйшла»

Учора, 3 верасня, прайшлі першыя пасяджэнні выбарчых акруговых камісій па ўсёй Беларусі. На іх выбіраліся старшыні і іншыя кіраўнікі АВК, члены камісіі размяркоўвалі паміж сабой дзяжурства і вырашалі іншыя пытанні арганізацыйнага характару.

Будынак Салігорскага райвыканкаму. Па інфармацыі Мархоткі, гэта адзінае месца ў Салігорску, дзе 03 верасня з'явілася інфармацыя пра выбары
Будынак Салігорскага райвыканкаму. Па інфармацыі Мархоткі, гэта адзінае месца ў Салігорску, дзе 3 верасня з'явілася інфармацыя пра выбары

Некаторым камісіям (напрыклад, па Гомельскай-Юбілейнай выбарчай акрузе №31) спатрэбілася толькі дзесяць хвілін для вырашэння гэтых пытанняў. А паводле інфармацыі назіральніка кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Леаніда Мархоткі, Салігорскай выбарчай акруговай камісіі, якая размясцілася ў Салігорскім райвыканкаме, спатрэбілася 35 хвілін для вырашэння ўсіх пытанняў.

На пасяджэнні, акрамя назіральніка кампаніі, прысутнічалі таксама назіральнік ад БРСМ, назіральнік ад райвыканкама і журналіст мясцовай газеты «Шахцёр». Акрамя іх на пасяджэнне камісіі прыйшла грамадзянка Вольга Анатольеўна Бабусько. У пачатку паседжання яна заняла месца за авальным сталом, дзе засядала камісія. Потым яна перасела на свабодныя крэслы каля сцяны да назіральнікаў. Леанід Мархотка папрасіў старшыню камісіі Мікалая Іванавіча Маскевіча прадставіць, каго прадстаўляе прысутная грамадзянка.

«Я не ведаю каго прадстаўляю. Мне сказалі ў райвыканкаме прыйсці на пасяджэнне — я прыйшла», — сказала Бабусько.

Тады адна з сябраў выбарчай камісіі схапіла сшытак з рэгістрацыяй прысутных, з якой даведаліся, што Бабусько прадстаўляе Беларускі саюз жанчын. Пры гэтым, як распавядае назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары» ніякага пацвярджаючага дакумента сябрам камісіі і прысутным прадэманстравана (зачытана) не было. Варта адзначыць, што Беларускі саюз жанчын уваходзіць у тройку самых прадстаўнічых грамадскіх аб'яднанняў у акруговых выбарчых камісіях Беларусі.

Інфармацыйныя плакаты пыляцца ў Салігорскім райвыканкаме
Інфармацыйныя плакаты ў Салігорскім райвыканкаму

«Прысутнічалі на першым пасяджэнні з 13 сяброў камісіі 11 чалавек. Усе 13 членаў камісіі з'яўляюцца кіруючымі работнікамі райвыканкама або дзяржаўных прадпрыемстваў, вылучаных ад праўладных арганізацый або шляхам «збору подпісаў». 70% сяброў камісіі — гэта пастаянныя члены камісіі ва ўсіх выбарчых кампаніях, гэтак называемыя пажыццёвыя сябры выбарчых кампаніяў», — распавядае назіральнік кампаніі" Праваабаронцы за свабодныя выбары »Леанід Мархотка.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Каментары