«Касцяк захавалі, гендэрная роўнасць па-ранейшаму прасядае»
Каго абралі ў акруговую выбарчую камісію Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акругі № 78?
3 верасня ў Бабруйску прайшло першае арганізацыйнае пасяджэнне акруговай камісіі №78. Пасяджэнне пачаў прадстаўнік Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Ярцаў, які ўручыў сябрам камісіі пасведчанні і прапанаваў выбраць кіруючы орган - старшыню намесніка і сакратара камісіі. Старшынёй камісіі аднагалосна выбралі Святлану Епіфанаву, яна ж ўзначальвала камісію і на мінулых выбарах. Намеснікам быў абраны былы дэпутат Палаты Прадстаўнікоў пятага склікання Мікалай Плаксіцкі. Сакратар камісіі таксама застаўся ранейшы - Валянціна Афанасенка.
Усяго ж камісія складаецца з 13 чалавек, дзевяць з якіх уваходзілі ў склад камісіі і на мінулых парламенцкіх выбарах. Змяніліся толькі спосабы вылучэння ў камісію. Чатыры чалавекі вылучаліся ад грамадзян - Васіль Красьнік (таксама мае вопыт у гэтай камісіі на працягу апошніх 8 гадоў), Мікалай Плаксіцкі (былы дэпутат ППНС пятага склікання, у 2008-ым годзе ён быў старшынёй гэтай камісіі), Валянціна Селязнёва - (вядучы спецыяліст прадстаўніцтва «Магілёўскае абласное ўпраўленне Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва» і Валянціна Шадзейкина (майстар вытворчага навучання УА «БГТЭПТК»).
Ад Беларускага таварыства Чырвонага крыжа - Валянціна Афанасенка - загадчыца сектарам арганізацыйна-кадравай работы адміністрацыі Ленінскага раёна.
ГА Беларускі фонд міру - Святлана Бабкова (загадчыца сектарам ідэалагічнай работы і па справах моладзі адміністрацыі Ленінскага раёна);
ГА БРСМ - Павел Булатаў - галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі адміністрацыі Ленінскага раёна;
ГА Беларускі саюз жанчын - Вераніка Віннель (дырэктар тэатра драмы і камедыі імя В. Дуніна- Марцінкевіча);
Беларускі прафсаюз работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму - Андрэй Камар;
КПБ - Валянціна Максімава - загадчыца дзіцячага сада №74;
Беларускае аб'яднанне ветэранаў - Людміла Лескавец - сакратар гарадской камісіі па каардынацыі работы па прасоўванні занятасці насельніцтва Бабруйска;
"Белая Русь" - Наталля Смыслова - Старшыня Ленінскай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь"
Беларускі прафсаюз работнікаў галін прамысловасці (БЕЛПРОФМАШ) - Ірына Епіфанава (старшыня прафкама фабрыкі «Славянка»).
"Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.