Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Пачалося вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў

Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання пройдзе ў Беларусі з 8 верасня па 7 кастрычніка, паведамляе БЕЛТА.

Прэтэндаваць на месца ў парламенце мае права чалавек, якому споўніўся 21 год. Неабходна таксама пастаянна пражываць у Беларусі, не мець судзімасцяў. Кандыдат у дэпутаты можа вылучацца трыма спосабамі: шляхам збору подпісаў, ад палітычнай партыі, працоўнага калектыву. Заканадаўства дазваляе выбраць адзін або некалькі спосабаў.

Для таго, каб вылучыцца шляхам збору подпісаў, іх на тэрыторыі сваёй акругі трэба сабраць не менш за тысячу. Гэтым займаецца ініцыятыўная група, у яе складзе павінна быць не менш за дзесяць чалавек. Рэгіструюць групы ў акруговых выбарчых камісіях, яны ўжо сфармаваныя і прыступілі да працы.

Яшчэ адзін спосаб вылучэння - на з'ездах палітычных партый. У краіне іх зарэгістравана 15. Яны могуць вылучаць кандыдатаў па ўсіх 110 акругах незалежна ад наяўнасці там аргструктур.

Працоўны калектыў мае права вылучыць аднаго кандыдата па той акрузе, на тэрыторыі якога знаходзіцца прадпрыемства. Пры гэтым на ім павінна працаваць не менш за 300 чалавек.

Выбары ў Палату прадстаўнікоў прызначаныя на 17 лістапада.

 

 

 

 

Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары