Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Мінск: “Еўрапейская Беларусь” праводзіць пікеты па зборы подпісаў за вылучэнцаў у кандыдаты

Пікет "Еўрапейскай Беларусі" 8 верасня. Фота: БНК.
Пікет "Еўрапейскай Беларусі" 8 верасня. Фота: БНК.

У першы дзень вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў 8 верасня актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» правялі пікеты па зборы подпісаў.

Подпісы збіраліся каля Камароўскага рынку, станцый метро «Плошча Перамогі», «Усход» і «Уручча». Прэтэндэнты кажуць, што галасы выбаршчыкаў Цэнтрвыбаркам лічыць не будзе, але падчас кампаніі можна выкарыстоўваць для таго, каб агучваць свае патрабаванні, перадае тэлеканал «Белсат».

- Нашы задачы - гэта змена ўлады на ўсіх узроўнях, адстаўка Лукашэнкі і яго чыноўнікаў, закрыццё Астравецкай атамнай электрастанцыі, забеспячэнне годнай працы за годны заробак для нашых суайчыннікаў на радзіме. Гэта, у рэшце рэшт, правядзенне сумленных свабодных выбараў, - кажа каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель.

Пікет

Пікет

Актывісты  «Еўрапейскай Беларусі» на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведамляюць, што шэраг пікетаў запланаваны і нап панядзелак, 9 верасня.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары