Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Як збіраюць подпісы за кандыдатаў у Мінску? Фотарэпартаж

У Беларусі распачаўся збор подпісаў па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Ініцыятыўным групам даецца на гэта месяц — з 8 верасня па 7 кастрычніка.

Як паведамляе Цэнтральная камісія, у Беларусі, па дадзеных на 9 верасня, зарэгістравана 211 ініцыятыўных груп грамадзян па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асоб, прапанаваных для вылучэння кандыдатамі ў дэпутаты. Усяго падавалася 298 заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп. У двух выпадках было адмоўлена — ўсе ў Магілёўскай вобласці. Адна заява была адклікана.

Больш за ўсё ініцыятыўных груп да гэтага часу зарэгістравана ў Мінску — 81. Валанцёрка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” 10 верасня ўвечары наведала з фотаздымачом пікеты ў сталіцы па зборы подпісаў па вылучэнні ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Глядзіце, што з гэтага атрымалася.

pikety_podpis_3.jpg
Ініцыятыўная група Геннадзя Давыдзькі, вылучэнца ад "Белай Русі" каля метро Парк Чалюскінцаў
pikety_podpis_2.jpg
Пункт збор подпісаў Геннадзя Давыдзькі, вылучэнца ад "Белай Русі" на вул. Талбухіна
pikety_podpis_8.jpg
Збор подпісаў за Вольгу Мікалайчык, вылучэнку "Еўрапейскай Беларусі", каля метро "Уручча"
pikety_podpis_1.jpg
Збор подпісаў за Алега Гайдукевіча, вылучэнца ад Ліберальнай-дэмакратычнай партыі каля "Dana Mall" на м. Усход. Нагадаем, што днямі адміністрацыя гэтага гандлёвага цэнтру замінала ў зборы подпісаў ініцыятыўнай групе актывіста "Еўрапейская Беларусь" Леаніда Кулакова
pikety_podpis_10.jpg
Так выглядае падпісны ліст для збору подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку асобы, якая прапануецца для вылучэння ў дэпутаты. У дадзеным выпадку — Алега Гайдукевіча. Заўважым, што гэтыя выбарчыя дакументы прадстаўлены толькі на адзінай дзяржаўнай мове — беларускай
pikety_podpis_9.jpg
Збор подпісаў у падтрымку вылучэнца ў кандыдаты ў дэпутаты Валянціна Троцкага. Нагадаем, што 11 верасня яго выклікаюць на пасяджэнне акруговай выбарчай камісіі па Старавіленскай выбарчай акрузе №105. У надпісу "Лукашенко должен уйти" старшыня акруговай камісіі ўбачыў крамолу
pikety_podpis_11.jpg
У надпісу "Лукашенко должен уйти" старшыня акруговай выбарчай камісіі па Старавіленскай выбарчай акрузе №105 ўбачыў крамолу
pikety_podpis_14.jpg
Збор подпісаў за самавылучэнца Віталя Германчука па Каліноўскай выбарчай акрузе №108. Метро "Усход"
pikety_podpis_6.jpg
Так выглядае пасведчанне сябра ініцыятыўнай групы грамадзян па вылучэнню асобы кандыдатам у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў. Гэтае — за Віталя Германчука
pikety_podpis_7.jpg
Ініцыятыўная група збірае подпісы ў падтрымку блогера Яўгена Караўлава каля інтэрната МДЛУ. Старавіленская выбарчая акруга №105
pikety_podpis_12.jpg
Актывіст Мікіта Краснакуцкі з іншымі сябрамі ініцыятыйнай групы збірае подпісы за вылучэнне ў кандыдаты дэпутатам Яўгена Караулава каля інтэрната МДЛУ

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары