Праціўнікі акумулятарнага завода вылучаюцца па ўсіх выбарчых акругах Брэста
11 верасня акруговая выбарчая камісія Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі №1 зарэгістравала ініцыятыўную групу па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты актывіста і блогера Аляксандра Кабанава, паведамляе «Брэсцкая газета».
У ініцыятыўную групу ўвайшлі 57 чалавекі, кіруе ёй Сяргей Вакуленка, які ўжо забраў пасведчанні і падпісныя лісты. Гурт плануе пачаць збор подпісаў.
«Пачынаючы з бліжэйшых суботы ці нядзелі мы плануем праводзіць пікеты. Падчас пікетаў ставім перад сабой задачу не толькі сабраць подпісы, але таксама запрасіць людзей быць нашымі прадстаўнікамі і ўвайсці ў склад участковых камісій і, вядома, прыняць удзел у якасці назіральнікаў», - распавёў «БГ» Аляксандр Кабанаў.
Блогер, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў з'яўляецца актывістам кампаніі па барацьбе з будаўніцтвам пад Брэстам акумулятарнага завода. Апроч яго, прыняць удзел у выбарах па двух іншых акругах ад пратэстнага руху збіраюцца Раман Кісляк і актывістка Алена Макарэвіч. Заявы аб рэгістрацыі іх ініцыятыўных груп акруговыя выбаркамы разгледзяць 13 верасня.
Характэрна, што ў ініцыятыўных групах кожнага прэтэндэнта ў кандыдаты - па 60-70 чалавек. Такім чынам, каб дасягнуць прахадной лічбы ў 1000 подпісаў кожнаму сябру ініцыятыўных груп трэба сабраць літаральна па 15-20 подпісаў.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.