Брэсцкія пікеты: адміністрацыйны рэсурс і ціск на апазіцыйную вылучэнку
Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Уладзімір Вялічкін распавёў пра перадвыбарчая жыццё, што ідзе зараз на вуліцах Брэста.
Па словах назіральніка, у камісіі Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі №1 зарэгістравана ажно 7 ініцыятыўных груп прэтэндэнтаў у кандыдаты. Аднак з пікетамі па зборы подпісаў на вуліцы пакуль выходзяць не ўсе.
14 верасня прайшлі два пікета па зборы подпісаў за вылучэнне дзеючага дэпутата Палаты Прадстаўнікоў Леаніда Брыча. Збор подпісаў пачаўся па заканчэнні працоўнага дня. На адным з пікетаў прысутнічаў сам дэпутат-прэтэндэнт і ахвотна ўступаў у гутаркі з грамадзянамі.
Але на другом з пікетаў, па меркаванні назіральніка, з вялікай верагоднасцю выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс. Што адбылося? Да пікета падышлі маладыя людзі, сказалі, што яны сябры ініцыятыўнай групы. Адзін з іх, Георгій Паўловіч з БРСМ, патлумачыў, што Пяскову Дзмітрію Анатольевічу далі распараджэнне знайсці людзей у ініцыятыўную групу дзеючага дэпутата.
Як аказалася, Пяскоў – намеснік дырэктара Брэсцкага абласнога цэнтру падтрымкі спорта. Да таго ж, ён з'яўляецца сябрам акруговая выбарчай камісіі №1! І ці супадзенне было, што пасля шасці вечара да пікету сталі падцягвацца маладыя стрыжаныя хлопцы спартовага выгляду?
У той жа час ужо як пяць дзён на вуліцах горада можна пабачыць пікет па збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты актывісткі "Еўрапейскай Беларусі" Паліны Шарэнда-Панасюк. Па назіранні Уладзіміра Вялічкіна, пікет прыцягвае ўвагу і карыстаецца папулярнасцю сярод жыхароў Брэста. Яны часта пакідаюць свае подпісы, любяць фатаграфавацца на фоне нацыянальнай сімволікі пад гукі беларускіх песен. Па словах зборшчыкаў подпісаў за актывістку, ініцыятыўная група налічвае 20 асоб. Подпісы збіраюць па хатах і на вуліцы.
Відавочна, такая актыўнасць апазіцыйнай актывісткі даспадобы далёка не ўсім. У прыватнасці, аднойчы правядзенню пікету Шарэнды-Панасюк спрабавала перашкодзіць старшыня акруговай камісіі №1 Тамара Наўмавец. Таксама, па словах Вялічкіна, адчуваецца псіхалаггчны ціск з боку міліцыі. Так, 14 верасня патруль праверыў дакументы ў сябраў ініцыятыўнай групы актывісткі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.