Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Колькі выбарчых участкаў створана ў Беларусі і за межамі?

Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, а таксама за межамі краіны ўтвораны 5831 выбарчы участак для для галасавання па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. Звесткі апублікаваныя на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі 16 верасня.

Найбольшая колькасць участкаў у Гомельскай вобласці – 1009, затым ідуць Мінская (982), Брэсцкая (911), Віцебская (768), Магілёўская (739), г. Мінск (707) і Гродзенская (669) вобласці.

У параўнанні з мінулымі парламенцкімі выбарамі 2016 года, колькасць выбарчых участкаў скарацілася з-за натуральных прычын на 187.

За межамі рэспублікі прагаласаваць можна будзе на 46 участках.

Па дадзеных ЦВК, якія прыводзіць БЕЛТА, з больш чым 5,8 тыс. Участкаў для галасавання 234 будуць працаваць у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, у вайсковых частках - 17.

Згодна з Каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў у Палату прадстаўнікоў, участковыя выбарчыя камісіі павінны быць створаны не пазней за 2 кастрычніка.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары».


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары