Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Вылучэнцы спяшаюцца называць сябе кандыдатамі ў дэпутаты. Фотафакт

Актывіст Руху “За Свабоду!” Віктар Янчурэвіч сутыкнуўся з недабрасумленнай агітацыяй свайго канкурэнта-вылучэнца ў кандыдаты ў дэпутаты па Партызанскай выбарчай акрузе №110 у Мінску. Пра гэта ён паведаміў 16 верасня ў сябе на старонцы ў фэйсбуку.

Праўда, той канкурэнт, дырэктар Мінскага каледжа прадпрымальніцтва, Віктар Малатоўнік чамусьці ўжо называе сябе кандыдатам у дэпутаты. Відавочна, што ён паспяшаўся, бо для гэтага трэба быць зарэгістраваным адаведнай камісіяй.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Каментары