Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Ярмошына адказала такі Дабратвору пра магчымасць сэлфі на выбарчым участку

Ілля Дабратвор. Фота ПЦ "Вясна".
Ілля Дабратвор. Фота ПЦ "Вясна".

Сябра Руху «За Свабоду» Ілля Дабратвор звярнуўся ў Цэнтральную выбарчую камісію па тлумачэнні, ці можна рабіць сэлфі на выбарчым участку. Адказ - несуцяшальны.

Па інфармацыі pyx.by Ілля Дабратвор пацікавіўся ў выбарчай каміісіі, ці не паўторыцца мінулагодні інцыдэнт, калі прыйшоўшаму на выбарчы участак з сям’ёй Дабратвору, старшыня камісіі разам з падначаленымі забаранілі зрабіць фота з дачкой на памяць. Актывіст задаў тры асноўныя пытанні, адзначыўшы, што ў суседніх з нашай краінай дзяржавах ўсе тры дзеянні дазволеныя.

1) Ці мае выбаршчык права фатаграфаваць сябе падчас наведвання выбарчага ўчастка?

2) Ці мае выбаршчык права фатаграфаваць выдадзены яму бюлетэнь?

3) Ці мае выбаршчык права фатаграфаваць членаў сваёй сям’і падчас наведвання выбарчага ўчастка?

На што старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адказала наступнае:

«Пытанні адносна таго, ці мае права выбаршчык на ўчастку для галасавання фатаграфаваць сябе, членаў сваёй сям’і, а таксама выдадзены яму бюлетэнь выбарчым заканадаўствам не ўрэгуляваныя, але па метадычных пасобіях ЦВК забеспячэнне парадку ў памяшканні для галасавання ўскладзена на старшыню ўчастковай камісіі, а яго распараджэнні, аддадзеныя ў межах кампетэнцыi, абавязковыя для выканання ўсімі прысутнымі ў памяшканні. Таму ў падобных сітуацыях фотаздымка магчымая толькі з папярэдняга дазволу старшыні ўчастковай камісіі».

Пры гэтым старшыня ЦВК дадала, што «ў шэрагу краін (Вялікабрытаніі, Германіі, Літве, Канадзе, Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы фота- і відэаздымка ў памяшканні для галасавання не дазваляюцца».

"Праваабаронцы за с вабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары