У Брэсце пачаліся перадвыбарчыя пікеты праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода
18 верасня прадстаўнікі ініцыятыўных групаў пачалі збор подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты чатырох актывістаў, якія выступаюць супраць будаўніцтва акумулятарнага завода.
Актывісты вылучаюцца па ўсіх чатырох выбарчых акругах Брэста. Блогер, сябра Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Кабанаў вылучаецца па Брэсцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 1, праваабаронцаа Раман Кісляк - па Брэсцкай-Цэнтральнай выбарчай акрузе № 2, жыхарка Брэсцкага раёна Алена Макарэвіч - па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 3, жыхар Кобрына Уладзімір Мароз - па Брэсцкай-Памежнаму выбарчай акрузе № 4.
Іх пікеты па зборы подпісаў відаць і чуваць здалёк. Жоўтыя сцягі з надпісам "Прэч атруту! Няма заводу!", жоўтыя бейсболкі з надпісам "Жыць", жоўтыя майкі з надпісамі "Няма заводу АКБ!" і вядома песня "Жыць!", якая гучыць з калонак.
Характэрнай асаблівасцю збору подпісаў з'яўляецца тое, што подпіс за любога з вылучэнцаў можна пакінуць на любым пікеце. Падпісныя лісты за ўсіх чацвярых маюцца ва ўсіх зборшчыкаў подпісаў.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.