Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Пост здаў – пост прыняў? Робім стаўкі на новага дэпутата па Светлагорcкай выбарчай акрузе

Афіша пра сустрэчу з Галінай Філіповіч.
Афіша пра сустрэчу з Галінай Філіповіч.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу апошніх двух скліканняў Галіна Філіповіч правяла ў Светлагорску 18 верасня чарговы прыём грамадзян. Нічога тут дзіўнага: дэпутат мусіць сустракацца са сваімі выбаршчыкамі, адказваць на іх набалелыя пытанні, распавядаць пра сваю кіпучую дзейнасць на ніве дзяржаўнага будаўніцтва.

Але гэтая сустрэча мела сваю адметнасць. Кампанію народнай абранніцы на сустрэчы з грамадзянамі склаў галоўны ўрач Светлагорскай цэнтральнай раённай лякарні, а яшчэ і старшыня мясцовай арганізацыі “Белай Русі” Ігар Таўтын.

Ігар Таўтын – адзін з чатырох вылучэнцаў, чыя ініцыятыўная група па зборы подпісаў зарэгістраваная выбарчай камісіяй Светлагорскай выбарчай акругі № 46.

Лагічна, што Галіна Філіповіч, якая мае за плячамі два тэрміны дэпутацтва ў Палаце прадстаўнікоў, а раней з'яўлялася дэпутатам Светлагорскага райсавета дэпутатаў дваццаць трэцяга, дваццаць чацвёртага, дваццаць пятага і дваццаць шостага скліканняў, дэпутатам Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, такім чынам рыхтуе сабе годную замену.

Дык што, робім стаўкі на новага дэпутата? Хто “за”? Хто “супраць”?

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары