Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Невядомы мужчына напаў на аднаго з пікетоўцаў у Віцебску

На неадэкватныя паводзіны аднаго з грамадзян справакавалі лозунгі “Не расейскай акупацыі!” і “Не саюзнай дзяржаве!”, з якімі пікетавалі ў цэнтры Віцебску сябры ініцыятыўнай групы старшыні гарадзкой арганізацыі АГП Ірыны Яскевіч. Пра гэта паведамляе "Віцебская Вясна".

Мужчына, які садраў плакат
Мужчына, які садраў плакат

Мужчына накінуўся на аднаго з пікетоўцаў, садраў з ягонай вопраткі плакат і рэціраваўся… Але нападніка паспелі сфатаграфаваць і нават зняць на відэа.

Сябра Віцебскай абласной камісіі па выбарах Павел Левінаў, які стаў сведкам здарэння, параіў зборшчыкам подпісаў звярнуцца ў міліцыю для прыцягнення грамадзяніна да адміністрацыйнай адказнасьці.

“Так паводзіць сябе нельга. Калі табе нешта не падабаецца, то гэта не значыць, што ты маеш права накідвацца, нешта зрываць ці чыніць іншыя супрацьпраўныя дзеянні”, – сказаў Павел Левінаў.

Сябры ініцыятыўнай групы Ірыны Яскевіч паведамілі, што аркушы з надпісамі “Не расейскай акупацыі!” і “Не саюзнай дзяржаве!” мусяць нагадаць віцяблянам пра каштоўнасьці дзяржаўнага сувэрэнітэту краіны.

“Мы атрымалі незалежнасьць і не збіраемся яе губляць”,  –  кажа жанчына, якая ставіць подпіс у падтрымку Ірыны Яскевіч.  

vitebsk_zryu_piketa1.jpg
Ірына Яскевіч

Ініцыятыўная група Ірыны Яскевіч плануе і надалей ладзіць пікеты ў цэнтры гораду. 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары