На актывіста Віталя Казака здзейснены напад падчас збору подпісаў
На берасцейскага актывіста Віталя Казака быў здзейснены напад, калі ён знаходзіўся на перадвыбарчым пікеце.
Віталь – сябра ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты экаактывістаў, якія выступаюць супраць акумулятарнага завода.
Увечары 21 верасня Віталь Казак збіраў подпісы на пікеце каля супермаркету Green, што па вуліцы Гаўрылава. Актывіст агучваў інфармацыю аб прэтэндэнтах у кандыдаты. Раптам да яго падышоў мужчына нападпітку і безпрычынна ўдарыў у твар.
Была выклікана міліцыя, нападнік затрыманы. У пастарунку апыталі сябраў ініцыятыўнай групы, сведкаў здарэння. Нападніка мусяць апытаць у нядзелю, бо ў дзень здарэння ён быў занадта п’яны.
Падрабязнасці інцыдэнта высвятляюцца.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.