Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Па пяцьдзесят. Партыя БНФ і БСДП (Грамада) вылучылі кандыдатаў у парламент

21 верасня ў Менску адбыўся пазачарговы XIX З’езд Партыі БНФ. Пасяджэнне вышэйшага органа партыі не мела справаздачна-выбарчага характару і было прысвечанае пытанням удзелу ў выбарчай кампаніі.

Зьезд вылучыў 50 сябраў Партыі БНФ кандыдатамі ў дэпутаты, пры гэтым па кожнай прапанаванай кандыдатуры зачытваліся характарыстыкі, адбывалася абмеркаванне і асобнае галасаванне. Прадстаўнікі БНФ вылучаюцца па ўсіх абласцях краіны і ў горадзе Менску. 16 партыйцаў з гэтага спісу вядуць яшчэ і збор подпісаў выбаршчыкаў праз свае ініцыятыўныя групы.

Як адзначыў старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў, партыя не разглядае гэтую кампанію як сапраўдныя выбары, але імкнецца выкарыстоўваць яе дзеля папулярызацыі сваіх каштоўнасцяў і партыйнай праграмы.

– Наступным этапам будзе вылучэнне ва ўчастковыя камісіі, але цяпер ужо бачна, што ўлады папросту правалілі іспыт – гэтыя кампанія ўжо цяпер не можа лічыцца адпаведнай стандартам свабодных і сумленных выбараў" – сказаў старшыня партыі Рыгор Кастусёў.

На пасяджэнні 21 верасня Партыя БНФ прыняла шэраг іншых рашэнняў, датычных выбарчай кампаніі, у тым ліку па арганізацыі агітацыі і вылучэння назіральнікаў у акруговыя і ўчастковыя выбарчыя камісіі.

А 22 верасня на пазачарговым з'ездзе партыі  Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) вылучыла 50 кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. 

Па інфармацыі naviny.by  сацыял-дэмакраты вылучылі 13 кандыдатаў у Мінску, 10 - у Брэсцкай вобласці, па 9 - у Мінскай і Магілёўскай абласцях, 5 - у Гродзенскай, 3 - у Віцебскай, 1 - у Гомельскай.

«Мы ставілі мэтай вылучэнне 110 кандыдатаў, але калі пачалі праводзіць перамовы, многія адмовіліся па розных прычынах. Каля паловы кандыдатаў ўдзельнічалі ў папярэдніх парламенцкіх выбарах », - паведаміў БелаПАН старшыня партыі Ігар Барысаў.

На парламенцкіх выбарах 2016 года БСДП (Грамада) зарэгістравала 27 кандыдатаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Паводле прэс-рэлізу.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары