Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Барысаўскі актывіст “Грамады” атрымаў ужо другое папярэджанне ад выбарчай камісіі

Акруговая выбарчая камісія Барысаўскай гарадской выбарчай акругі №62 вынесена другое папярэджанне актывісту Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Аляксандру Абрамовічу і яго ініцыятыўнай групе. Пра гэта паведаміў назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Алег Мацкевіч, які прысутнічаў на пасяджэнні камісіі 23 верасня.

Сябра камісіі А.Барадаўка на пікеце
Сябра камісіі А.Барадаўка на пікеце "Грамады". Фота: Алег Мацкевіч

Сябра камісіі А.Барадаўка сказаў, што наведаў пікет 19 верасня 2019 г. і заўважыў, што на драўляным стэндзе была інфармацыя за збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у прэзідэнты Міколы Статкевіча, а таксама надпіс "Лукашенко должен уйти". У той жа час не было інфармацыі аб тым, што ідзе збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатам у дэпутаты Аляксандра Абрамовіча.

Як і папярэдні раз, камісія прагаласавала адзінагалосна "за" вынясенне папярэджанне. Ізноў праект рашэння камісіі аб вынясенні папярэджання ўжо быў ужо раздрукаваны на паперы і ляжаў на стале ў старшыні АВК №62 Л. Чэча.

Назіральніку кампаніі Алегу Мацкевічу сябры камісіі адмовілі ў азнаямленні з тэкстам рашэння.

Нагадаем, першае папярэджанне было вынесенае Абрамовічу 19 верасня таксама за надпіс на стэндзе "Лукашенко должен уйти" падчас збору подпісаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары