Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Два вылучэнцы на ўсю акругу? Зацемкі назіральніцы

Назіральніца кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянціна Болбат апісвае, як праходзіць выбарчы працэс на Полацкай сельскай выбарчай акрузе №28.

Калі паглядзець на выбарчую мапу Віцебшчыны, то Полацкая сельская выбарчая акруга ўяўляе сабой акругу з найбольш геаграфічна аддаленых адзін ад аднаго раёнаў вобласці: Полацкі раён (за выключэннем г. Полацка, Салонікскага і Экіманскага сельсаветаў), частка г. Наваполацка, у межах былых г.п. Баравуха і Міжрэчча, а таксама Верхнядзвінскі, Мёрскі, Расонскі раёны з агульнай колькасцю выбаршчыкаў – 57 988.

На сёняшні дзень ў акруговай выбарчай акрузе зарэгістраваны ініцыятыўныя групы двух кандыдатаў ў парламент: адна – з колькасю ў 177 чалавек – збірае подпісы за старшыню Полацкага райвыканкама Шаўчука Мікалая Мікалаевіча, другая – ўсяго з 11 чалавек – паспрабуе ўзяць  рубеж ў 1000 подпісаў за галоўнага бухгалтара КУПСХП “Лявонішана” Камінскага Вадзіма Ігаравіча. Акрамя таго, кандыдатуру Шаўчука М. падтрымаў калектыў ААТ “Верхнядзвінскі масласырзавод”.

Не спяшаюцца і назіральнікі з акрэдытацыяй у акруговай камісіі: акрамя прадстаўніка ад ГА “Беларускі хельсінкскі камітэт”, свайго назіральніка ў камісію накіравала ГА “БРСМ”.

У рэгіёне акругі не назіраецца актыўнай працы палітычных і грамадскіх структураў, мясцовая прэса ў раёнах, якія ўваходзяць у акругу, друкуе выбарчыя матэрыялы афіцыйнага характару.

Валянціна Болбат адзначае, што падчас размовы са старшынёй Верхнядзвінскага райвыканкама прапанавала арганізаваць дзеючаму дэпутату па акрузе Андрэю Юніцыну публічную справаздачу перад выбаршчыкамі раёна.

“Звычайна ён прыязджае на пару гадзінаў, пасядзіць у выканкаме на прамой тэлефоннай лініі – і гэта ўся яго праца ў акрузе. Старшыня выканкама пагадзіўся з маёй прапановай, але што будзе далей – невядома”, - падкрэсліла назіральніца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары