Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

БАЖ: На якой падставе ЦВК дыскрымінуе “не цэнтральныя” СМІ?

У аўторак, 24 верасня, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына выступіла за тое, каб доступ у прэс-цэнтр парламенцкіх выбараў мелі толькі супрацоўнікі акрэдытаваных пры МЗС і “цэнтральных” СМІ. Пра гэта паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".Лідзія Ярмошына на паседжанні ЦВК 6 жніўня.

Гэтыя словы знайшлі адлюстраванне і ў пастанове аб стварэнні Інфармацыйнага цэнтра ЦВК. Там значыцца, што для ўдзелу ў працы цэнтра “запрашаюцца прадстаўнікі нацыянальных сродкаў масавай інфармацыі, у першую чаргу, цэнтральных”.

БАЖ адзначае, што заканадаўства Беларусі ніяк не дзеліць СМІ на “цэнтральныя” і “не цэнтральныя”.

У сувязі з гэтым, Беларуская асацыяцыя журналістаў звярнулася ў ЦВК з просьбай патлумачыць, якія медыя маюцца на ўвазе пад “цэнтральнымі” і на якой падставе ўводзяцца абмежаванні для іншых СМІ. Адпаведны зварот быў накіраваны ў ЦВК.

"Праваабаронцы за с вабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары