Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

У кожнага кавалера свае манеры: вылучэнец у кандыдаты ўпрыгожыў вокладку "Вячэрняга Гомеля"

На старонках газеты "Вячэрні Гомель" (№39 ад 25 верасня) з'явілася інтэрвію з прэтэндэнтам у кандыдаты ад улады па Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №33 Андрэем Злотнікавым. Газета не пашкадавала месца і апублікавала ягона каляровы фотаздымак на ўсю першую паласу нумара, хоць сам тэкст інтэрв'ю размешчаны на 6-й старонцы газеты.

На думку доўгатэрміновага назіральніка Леаніда Судаленкі, падобныя публікацыі з'яўляюцца часткаю перадвыбарчай агітацыі кандыдата ад улады Андрэя Злотнікава.

 Старонка

Тым больш, што па Гомельскай-Цэнтральнай акрузе №33 зарэгістравана шэсць ініцыятыўных груп. Прыцягнуць увагу выбаршчыкаў да сваіх персон тут адважыліся 31-гадовы дырэктар прыватнага прадпрыемства Яўген Балдуеў, 48-гадовы сябра Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, намеснік дэкана юрфака універсітэта Андрэй Злотнікаў, 51-гадовы гандлёвы інспектар, які падтрымлівае кампанію “Гавары Праўду” Міхаіл Амельчанка, 61- гадовы начальнік аховы Гомельпрамбуда Павел Дубадзел, 68-гадовы пенсіянер з партыі “Справядлівы Мір” Мікалай Засускі і 68-гадовы сябра АГП Уладзімір Няпомняшчых.

Цяпер дзеючы ў акрузе дэпутат, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях 55-гадовы Алег Леўшуноў пакуль сябе ніяк не праяўляе, што можа сведчыць аб яго намеры не ісці на трэці тэрмін.

Відавочна, што партыя ўлады будзе прасоўваць намесніка дэкана юрфака універсітэта Андрэя Злотнікава. Іншых варыянтаў тут пакуль не праглядваецца.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары".


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары