Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Якія праўладныя партыі прадставяць сваіх кандыдатаў у дэпутаты?

Згодна з календарным планам з 8 верасня па 7 кастрычніка ўключна праходзіць вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, у тым ліку ад палітычных партый.

Усяго ў Беларусі існуе 15 палітычных партый, семь з якіх падтрымліваюць дзеючую ўладу. Але традыцыйна толькі частка з іх вылучае сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў парламенцкіх выбарах.

Так, падчас парламенцкіх выбараў шостага склікання толькі тры партыі вылучалі сваіх членаў “спісамі”: Беларуская патрыятычныя партыя – 18, Камуністычная партыя Беларусі – 52, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці – 20.

Рэспубліканская партыя, Беларуская аграрная партыя, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя, Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды ў папярэдніх выбарах у Палату прадстаўнікоў не ўдзельнічалі.

На 10 гадзін 27 верасня ЦВК зарэгістравала восем членаў Камуністычнай партыі Беларусі: па два - у Мінску, Мінскай і Магілёўскай вобласцях, па адным - у Брэсцкай і Гродзенскай вобласцях.

Пры гэтым на сайце Камуністычнай партыі ад 14 верасня адзначаецца, што на першым яе паседжанні XIII З’езда былі вызначаныя задачы партыі ў парламенцкай выбарчай кампаніі, вылучаныя кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў ад яе, аднак прынятыя пастановы і інфармацыя пра вылучаных кандыдатаў будзе апублікаваная пазней.

У дзеючым парламенце засядае восем членаў гэтай партыі.

Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці падала на рэгістрацыю звесткі пакуль што трох сваіх кандыдатаў – аднаго у Мінску і двух у Мінскай вобласці.

Аднак вядома, што 21 верасня ў партыі адбыўся пазачарговы з’езд, на якім былі абраныя 50 кандыдатаў у дэпутаты па ўсіх вобласцях краіны. Праўда на сайце арганізацыі ніякіх пратаколаў паседжання і інфармацыі пра тое, хто менавіта пойдзе ў дэпутаты – няма.

У Палаце прадстаўнікоў шостага склікання знаходзіцца тры члены ад гэтай партыі.

У Мінскай вобласці ЦВК зарэгістраваны адзін кандыдат, вылучаны Беларускай патрыятычнай партыяй. Аднак сайт партыі – гэта можна сказаць асабістая старонка яе кіраўніка Мікалая Улаховіча, на якой апошняя навіна датаваная 9 красавіка гэтага года і тычыцца рэбрэндынга партыйнай сімволікі.

Невядома, ці праходзілі з’езды па вылучэнню кандыдатаў у дэпутаты і калі, колькі членаў ад яе будзе ўдзельнічаць у гэтай выбарчай кампаніі і ў якіх акругах.  

Што тычыцца астатніх зарэгістраваных праўладных партый – Беларускай сацыяльна-спартыўнай партыі, Сацыял-дэмакратычнай партыі Народнай Згоды, Рэспубліканскай партыі і Беларускай аграрнай партыі – то ніякіх звестак аб тым, ці адбыліся іх з’езды і ці быў хтосьці вылучаны кандыдатам у Палату прадстаўнікоў ад іх – няма. У некаторых з іх ад заснавання да цяперашняга часу нават няма сайтаў ці хаця б старонак у сацсетках, дзе можна было б такую інфармацыю размясціць. Сайт Рэспубліканская партыі быў створаны на канструктары narod.ru і змешчаны ў расійскім сегменце, і відаць з тых часоў не абнаўляўся. А у Беларускай аграрнай партыі нават няма нумару тэлефону, па якім можна было б атрымаць хоць якую інфармацыю. 

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары