Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Выбарчая камісія ў Мінску перавысіла свае паўнамоцтвы?

Як паведамляецца на сайце Руху “За Свабоду”, сябра камісіі па Мінскай-Каліноўскай выбарчай камісіі №108 распавяла, што акруговыя камісіі атрымалі загад наведаць зборы подпісаў усіх кандыдатаў. 

Вылучэнцу ў кандыдаты ў дэпутаты ад Руху "За Свабоду" Аляксандру Русевічу патэлефанавала сябра пазначанай камісіі Алена Леанідаўна Баннікава з пытаннем, дзе Русевіч плануе збіраць подпісы ў бліжэйшы час. Руху “За Свабоду” яна распавяла, што хацела праверыць падпісныя аркушы патэнцыйнага кандыдата і пахадзіць разам з ім па кватэрах, каб паглядзець, наколькі актыўна людзі адчыняюць дзверы. Раней такой практыкі не было, але “ўсё цячэ, усё мяняецца” і зараз, па словах Баннікавай, акруговым камісіям паставілі задачу наведаць зборы подпісаў усіх кандыдатаў.

Аляксандр Русевіч разглядае новыя метады працы камісіі, як ціск на патэнцыйнага кандыдата, з мэтай умяшальніцтва ў працу ініцыятыўнай групы дзеля перадачы інфармацыі канкурэнтам або дзяржаўным СМІ.

Вылучэнец Руху плануе падаць скаргу на дзеянні АВК у вышэйстаячую гарадскую камісію, і прыцягнуць да адказнасці прадстаўніцу Беларускай Аграрнай Партыі, сябра камісіі Баннікаву Алену Леанідаўну.

Аналітыкі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” таксама расцэньваюць гэты інцыдэнт як перавышэнне паўнамоцтваў сябра Мінскай-Каліноўскай выбарчай камісіі №108, а таксама як стварэнне перашкодаў дзейнасці ініцыятыўнай групы вылучэнца ў кандыдаты ў дэпутаты Аляксандра Русевіча.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары