Правакацыі падчас пікетаў апазіцыі ў Баранавічах
У Баранавічах пачаліся правакацыі падчас пікетаў апазіцыі, паведамляе “Радыё Рацыя”. Асабліва актыўнічае пажарная частка, начальнік якой, Ігар Хлабукін, таксама збіраецца балатавацца.
Напрыклад, падчас пікета вылучэнкі ад Руху “За свабоду!” Таццяны Малашчанкі каля кінатэатра ў цэнтры горада ў час пік быў перакрыты доступ да месца пікета.
Падчас іншага пікета на гэтым жа месцы, калі туды прыязджаў Мікалай Статкевіч, з сірэнамі прыехала 6 пажарных машын і хуткая. Пікет давялося звярнуць.
Акрамя гэтага выкарыстоўваюць правакатараў, якія па чарзе падыходзяць і замінаюць працаваць.
“Былі правакацыі. Першая правакацыя: падышоў, як аказалася пасля, інвалід ІІ групы, пачаў абражаць, Лукашэнку хваліць. Яго пасля міліцыя забрала. Праз некаторы час падышоў як бы “свой”, сказаў, што хоча за бел-чырвона-белы сцяг распісацца. А пасля пачаў абражаць мяне, пытаць, колькі мне плацяць”, - распавяла Таццяна Малашчанка.
Паводле актывістаў, міліцыя рэагуе дзіўна, можна сказаць, абыходзіцца з парушальнікамі "па-братэрскі”.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.