Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Уладзімір Мацкевіч пікетуе каля сцен Віцебскага СІЗА

Уладзімір Мацкевіч. Фота: "Віцебская Вясна".
Уладзімір Мацкевіч. Фота: "Віцебская Вясна".

Віцебскі пенсіянер і патэнцыйны кандыдат у дэпутаты Уладзімер Мацкевіч зладзіў перадвыбарчы пікет пад сценамі віцебскага следчага ізалятару. На думку Мацкевіча, уся нашая краіна ператварылася ў адну вялікую турму, а ўсе грамадзяне – у яе вязняў.

“Дык дзе ж яшчэ збіраць подпісы, калі не пад сценамі вязніцы?” – цытуе словы пікетоўцы "Віцебская Вясна”.

Уладзімер Мацкевіч – самавылучэнец па Віцебскай-Чыгуначнай выбарчай акрузе №19. Паводле ягоных слоў, у яго даўняе і прынцыповае супрацьстаянне з мясцовымі чыноўнікамі, міліцэйскімі начальнікамі і кіраўніцтвам Чыгуначнага раёну. Цягам многіх гадоў Мацкевіч змагаецца за свае правы.

Зарэгістраваўшыся ў якасці патэнцыйнага кандыдата, мужчына хоча ня толькі казаць людзям аб надзённых праблемах, але і “напружыць па поўнай праграме” мясцовых чыноўнікаў.

Пенсіянер ходзіць збіраць подпісы і па кватэрах віцяблян. Расказвае, што гараджане вельмі запалоханыя і баяцца ставіць подпісы за чалавека, які адкрыта выступае супраць уладаў. Кажа, што найбольш запалоханыя мужчыны: баяцца адкрыта выказваць свае меркаванні, каб ня страціць працу.

На думку Уладзімера, ва ўмовах адсутнасці свабоды слова, рэальных грамадзянскіх правоў і дэмакратычных інстытутаў у нашай краіне, турма насамрэч стала тым сімвалам, які найбольш выразна характарызуе гэтыя выбары.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары