Выбарчая кампанія-2019 устанавіла антырэкорд па колькасці апазіцыі ва ўчастковых камісіях
Цэнтральная выбарчая камісія апублікавала звесткі аб складзе ўчастковых выбарчых камісій па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання. Бачна, што па ўсёй Беларусі ў склад камісій ад апазіцыйных палітычных партый увайшлі толькі 21 чалавек з 3 784, што складае толькі 0,55%.
Як заўважылі аналітыкі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, гэта самы горшы паказчык за ўсе папярэднія выбарчыя кампанія. Так, у 2016 годзе ад апазіцыйных палітычных партый было прадстаўлена ва ўчастковых выбарчых камісій 53 чалавекі, у 2012 — 61, а ў 2008 — 48. Гэта ўдвая, а то і ўтрая меней за папярэднія парламенцкія кампаніі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.