Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Ва УВК па Віцебску не ўвайшло ніводнага прадстаўніка апазіцыі

Адміністрацыя Кастрычніцкага раёну фармуе УВК
Адміністрацыя Кастрычніцкага раёну фармуе УВК

Як паведамляе праваабаронца Леанід Свецік, 2 кастрычніка віцебскія раённыя адміністрацыі сфармавалі ўчастковыя выбарчыя камісіі. Прадстаўніцтва апазыцыйных палітычных аб’яднанняў ва ўчастковых камісіях у межах Кастрычніцкага раёну Віцебску роўнае нулю.

Гэтак, за чатыры з паловай гадзіны адміністрацыя Кастрычніцкага раёну Віцебску здолела сфармаваць 61 участковую выбарчую камісію, у якіх будуць працаваць 800 прадстаўнікоў ад працоўных калектываў, партый, грамадзкіх аб'яднанняў і грамадзян.

Апазіцыйныя палітычныя структуры – Партыя БНФ, Аб’яднаная грамадзянская партыя і Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) сваіх прадстаўнікоў ва УВК увогуле не заяўлялі.

Адзінай апазыцыйнай палітычнай структурай, якая прапанавала сваіх кандыдатаў у якасці сябраў участковых камісій, стала Беларуская партыя левых “Справядлівы свет”. Але нікога з пяці партыйцаў на чале з кіраўніком абласной арганізацыі Мікалаем Селівашкам улады ў камісіі не ўключылі. Знайшлі для гэтага фармальную прычыну: кіраўніцтва “Справядлівага свету” не падало ў адміністрацыю характарыстыкі на сваіх кандыдатаў.

Адзначым, што прадстаўнікоў дзвюх іншых партый левага толку – Камуністычнай партыі Беларусі (тры чалавекі) і Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці (чатыры чалавекі) – улады дапусцілі працаваць ва ўчастковых камісіях.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале


Каментары