Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Юрый Губарэвіч: Выбарцы ёсць роўныя, а ёсць раўнейшыя.

Вуліца Стэфаніі Станюты. Фота: realty.tut.by
Вуліца Стэфаніі Станюты. Фота: realty.tut.by

Старшыня Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч  6 кастрычніка  паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку аб праблеме, з якой сутыкнуліся сябры ініцыятыўнай групы пры зборы  подпісаў для вылучэння  кандыдатам у дэпутаты.

“Спрабавалі сёння сабраць подпісы з жыхароў цікавага кавалачка ў межах Усходняй выбарчай акругі №107, - піша Губарэвіч. - На адным з КПП, па вул. Ст.Станюты, ахоўнік у міліцэйскай форме паведаміў, што грамадзян Беларусі мы тут не знойдзем. Маўляў, у катэджным пасёлку жывуць адныя толькі сербы”.

На іншым КПП, па вул. Кальцова, сябраў ініцыятыўнай групы ўвогуле адмовіліся пусціць на тэрыторыю агульнага карыстання, на якой дакладна ўжо пражываюць грамадзяне Беларусі, пазбавіўшы такім чынам патэнцыйных выбарцаў права паставіць подпіс у падтрымку кандыдата.

Юрый Губарэвіч паведамляе, што з пытаннем допуску ў гэтыя “зоны асобага рэжыму” трэба разбірацца, паколькі на думку палітыка, такія дзеянні з’яўляюцца “перашкодай для ажыццяўлення грамадзянамі Рэспублікі Беларусь права свабодна выбіраць і быць абраным”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары