Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Смаргонь: ад 50 да 100 працэнтаў складу камісій у школах – настаўнікі

Фота з сайта smorgon.org
Фота з сайта smorgon.org

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” са Смаргоні Алесь Дзергачоў прааналізаваў склад нядаўна створаных участковых камісій гораду.

Аказваецца, у выбарчых камісіях, якія месцяцца у школах Смаргоні (выбарчыя участкі пад нумарамі 5, 7, 12, 13, 17, 18) ад 50 да амаль 100% сябраў – супрацоўнікі гэтых навучальных устаноў, чыё месца працы “схавана” спосабам дэлегавання ў камісію: праз збор подпісаў, ці праз накіраванні праўладнымі грамадскімі аб’яднаннямі ды дзяржаўнымі прафсаюзамі.

Ну а “абсалютны рэкорд дэмакратыі” Смаргонскі райвыканкам паставіў у школе №5, што ўзначальваецца Раісай Захарыч, якая, дарэчы, адначасова з’яўляецца старшынёй Смаргонскай акруговай выбарчай камісіі. Там месціцца выбарчая камісія таксама пад №5, у складзе якой 14 чалавек, дэлегаваных туды аж пяццю грамадскімі арганізацыямі і групамі грамадзянаў. З іх 12 – настаўнікі гэтай школы, яшчэ адзін сябар – былая настаўніца, якая ўдзельнічае ў складзе камісіі ці не з 2000-х гадоў, а зараз – пенсінерка. Ну а для самавітасці камісіі яе склад “разбаўлены” Таццянай Шчэберака, дэлегаванай групай грамадзян. Інтэрнэт паказаў, што жанчына з такім прозвішчам і ініцыяламі працуе намеснікам старшыні Смаргонскага райвыканкама.

Зразумела, старшынямі амаль усіх названых выбарчых камісій будуць дырэктары ці намеснікі дырэктараў школ.

У такіх варунках прагноз на сумленнасць падліку галасоў на будучых выбарах у Смаргоні вельмі песімістычны.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары