Гомель: АГП праз суды абскарджвае неўключэнне сваіх прадстаўнікоў у склад УВК
Гомельскай гарадской арганізацыяй АГП у склад участковых выбарчых камісій толькі па Гомельскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №33 было накіравана 22 прадстаўнікі.
Сярод іх былі людзі з вялікім вопытам удзелу ў выбарчых кампаніях. Па выніках разгляду кандыдатур у склад УВК не быў уключаны ніводзін прадстаўнік АГП.
Як паведамляе доўгатэрміновы назіральнік Віктар Адзіночанка, старшыня абласной партыйнай арганізацыі Уладзімір Няпомняшчых абскардзіў неўключэнне сваіх прадстаўнікоў у судзе.
Скарга разглядалася 7 кастрычніка ў судзе Цэнтральнага раёна суддзёй Ірынай Звонка.
Васіль Палякоў, які прадстаўляў у судзе партыйцаў, заявіў аб дыскрымінацыі АГП.
Прадстаўніца Адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля настойвала, што ўсё адбывалася па закону. Судовае паседжанне распачалося ў 10 гадзін, а сваё рашэнне суд агучыў у 17-00: Рашэнне Адміністрацыі Цэнтральнага раёна Гомеля пакінуць у сіле, пазоў пакінуць без задавальнення.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале