Праваабаронцы за свабодныя выбары

Праваабарончы цэнтр «Вясна» беларускі хельсінкскі камітэт

Назіральнік, якому забаранілі прысутнічаць пры праверцы подпісаў, не бачыць аднастайнасці ў дзейнасці АВК

Барыс Бухель.
Барыс Бухель.

Доўгатэрміноваму назіральніку кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Барысу Бухелю адмовілі прысутнічаць пры праверцы подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах.

«На пасяджэннях АВК №86 і №87, размешчаных у будынку адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва, мне ў катэгарычнай форме 8 кастрычніка было адмоўлена ў просьбе аб назіранні за праверкай подпісаў выбаршчыкаў у падпісных лістах і адпаведных дадзеных на любым этапе праверкі зыходзячы з той падставы, што назіраць я магу толькі на пасяджэннях камісій, а праверка подпісаў - гэта рабочы працэс і таму назіраць за працай рабочых груп я не маю права. І што падчас мінулых «выбарчых» кампаніяў мне кожны раз пра гэта пісьмова і вусна адказвалі. Мае выступы аб галоснасці выбарчага працэсу, умовах даверу да яго, што любая праца сябраў камісіі павінна праходзіць у форме пасяджэння камісіі, і што ў АВК № 84 і 85, размешчаных у адміністрацыі Ленінскага раёна на мінулых «выбарах» назіральнікам дазволілі назіраць за праверкай подпісаў на любой стадыі, пад увагу прынятая не была», - паведамляе Барыс Бухель.

Між тым, на аналагічных пасяджэннях АВК №84 і 85, размешчаных у будынку адміністрацыі Ленінскага раёна, і АВК №88, размешчанай у Магілёўскім (сельскім) райвыканкаме назіральнікам без праблем дазволілі прысутнічаць на любым этапе праверкі подпісаў.

"У наяўнасці адсутнасць аднастайнасці ў дзейнасці АВК аднаго горада?" - ставіць пытанне назіральнік.

 «Праваабаронцы за свабодныя выбары».


Навіны кампаніі ў фэйсбукутвітэры і на Тэлеграм-канале.


Каментары