Кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў вылучана 703 чалавекі
Цэнтральная выбарчая камісія паведаміла, колькі вылучана кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Усяго вылучана кандыдатаў 703. Дакументы не былі прынятыя ад 121 вылучэнца.
З іх больш за ўсё вылучана ад палітычных партый — 389, што складае 55,3%. Працоўнымі калектывамі — 42. Шляхам збору подпісаў вылучана 152 кандыдата. Таксама вылучана шляхам подпісаў і працоўнымі калектывамі — 85 вылучэнцаў. А шляхам подпісаў і палітычных партый — 34. Адзін чалавек вылучаны адразу трыма суб'ектамі: грамадзянамі шляхам зборам подпісаў, ад палітычных партый, працоўных калектываў.
З вылучаных кандыдатаў працэнт жанчын складае толькі 25%. 34 дзейных дэпутаты Палаты прадстаўнікоў выказалі жаданне балатавацца яшчэ раз на гэтых выбарах. Прэтэндуе на кандыдацтва 51 чалавек ва ўзросце да 30 гадоў (7,3% ад агульнай колькасці).
«Праваабаронцы за свабодныя выбары»
Навіны кампаніі ў фэйсбуку, твітэры і на Тэлеграм-канале.